Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыгоды Міколкі

   У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці ўспомніш іх усе. А таму і раскажам толькі пра тыя, якія больш памятныя Міколку.
   Вольнымі днямі Міколка з бацькам ішлі на рэчку, якая працякала недалёка ад станцыі. Тут лавіліся добрыя акунькі, трапляліся шчупакі, часам пападаўся дробны сом. А больш за ўсё лавіліся плоткі. Цэлымі стайкамі хадзілі яны пад лазовымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской. Толькі закідвай вудачку.
   Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў. Яны мясціліся ў старых карчах, у спецыяльных норах-пячурках. У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і шукаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак! Сагнешся як мага болей, каб толькі ў вушы вада не трапляла, а руку глыбей пад бераг. Засунеш руку ў нару, а рак – цап за пальцы кляшнёй. Але не бяда. Падхопіш яго, калючага, ды на бераг. За якую гадзіну цэлае вядро ракаў дастанеш.
(141 слова)

Паводле М. Лынькова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМянтуз