Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прыгажосць роднай зямлі

   У мутнаватай сіні чэрвеньскага неба жаўранкаў пакуль што не відаць. Над палямі стаіць толькі песня, а жаўранка як быццам і няма.
   Ды вось ён! Трапеча шэрымі крыльцамі, нібы ледзь-ледзь патрапляючы трымацца ў паветры. І не ўтрымаўся, нырнуў зверху ўніз, апаў у траву і пабег. Хоць навокал нікога няма, трэба быць асцярожным. Баразной у густым і стрункім жытнім лесе жаўранак дабяжыць да свайго найраднейшага месца. Цяпер ён толькі шэрая птушка, недалёкі сваяк вераб’я. І ўсе думкі яго, і ўсе клопаты, і ўсё шчасце ў тым непрыкметным гняздзечку, дзе сядзяць яго шэрая сяброўка і бездапаможныя птушаняты.
   Колькі жыцця ў вусатым калоссі! Рудая мыш вельмі любіць пагрэцца на сонцы, паварочваецца да яго то спінкай, то белым жыватом, падкурчыўшы ўсе чатыры лапкі. Па блеклай зелені жытніх сцяблін заклапочана поўзаюць божыя кароўкі. Сям-там уецца па сцяблінах бярозка, шчасліва выстаўляючы сонцу грамафонныя трубкі сваіх кветак. Расцвітае, і вяне, і зноў зацвітае валошка.
   Колькі навокал прыгожага!
(149 слоў)

Паводле Я. Брыля

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я

Леанід Дранько-МайсюкЛеанід Дранько-Майсюк - Прыгажосць

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Вясёлая песня

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Красаванне