Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Песня – душа народа

   Песня нарадзілася разам з чалавекам. Калі немаўля, яшчэ толькі з’явіўшыся на свет, заплакала, яно ўжо спявала: такой была яго першая песня, якой дзіця прывітала свет.
   «Песня – душа народа», – сказаў у свой час наш слынны збіральнік, абаронца, прапагандыст беларускай народнай песні Рыгор Шырма. І праўда, трэба ўмець толькі ўважліва слухаць песню. Яна як найлепш усё раскажа пра кожны народ: і хто ён такі, і як яму жывецца, і пра што ён марыць, і пра што ён думае. Плача душа народа – плача і яго песня, радуецца чалавек адразу ж мяняецца настрой і ў песні.
   Песня праз усё жыццё суправаджала беларуса. Змест нашых песень напоўнены працоўным земляробчым клопатам.
   У нас шмат жніўных, талочных, веснавых і іншых працоўных песень.
   Песні гаспадарчага календара – гэта залатая скарбніца беларускай народнай культуры.
(127 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты