Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Наша сяліба

   Вось яна – наша сяліба. Сюды, засмучаныя і ўзрадаваныя, пакрыўджаныя і суцешаныя, заўсёды вярталіся мае продкі.
   Круглы двор сялянскай сялібы заўсёды быў гасцінным месцам, дзе збіраліся вясковыя рамёствы, дзе таленавітыя рукі нашых продкаў рабілі тое, што неабходна гаспадарцы. Круглы двор – гэта і кузня, дзе можна навастрыць сякеру, назубіць серп; гэта і бандарня, дзе нараджаецца бочка, каб саліць агуркі, дзяжа, каб спяліць хлеб; гэта і светлая майстэрня, дзе бацька, расчуліўшыся, з ласкаваю ўсмешкаю цэлага паўдня поркаецца каля ліпавага палена, пакуль яно не зарадуецца прыгожаю, цудоўнаю цацкаю.
   Хата – цэнтр круглага двара. За ёю ідуць хлявы, каморы, клеці, паветкі, яшчэ далей – лазня, гумно. І ўсё гэта з трох бакоў атуляе вялікі сад, вясною белы ад квецені, восенню белы ад пладоў, якія, здаецца, наскрозь прасвечвае сонца. Перад хатаю ад вуліцы невялікі гародчык, дзе жоўта ад вяргіняў, дзе расце бярозка, у лісці якой кожную вясну сядзіць шпак і паціхеньку пасвіствае.
(144 словы)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сяліба