Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мост ля вёскі

   З аднаго боку моста берагі рэчкі крутыя і адрывістыя. Праўда, падымаюцца яны не ад самай вады, а воддаль, утвараючы пойму, па сярэдзіне якой у жоўтым наносным пяску і цячэ гэтая невялічкая рэчка. Толькі дзесьці на паваротах вада падмывае то адзін, то другі абрыў, вымываючы з зямлі тоўстае карэнне, а час ад часу і цэлыя счарнелыя ствалы алешын, не пражыўшых яшчэ нават паўвека.
   Некалі тут стаяў лес. Стаяў ён, відаць, не вельмі даўно, бо і цяпер яшчэ на адным беразе захавалася некалькі па-майстэрску створаных прыродай дубоў, адметных па сваёй вышыні, разнаколерных увосень. Нібы асілкі, зняўшы шапкі, глядзяць яны ўдаль, упарта не жадаючы скарыцца старасці. Цёмна-карычневыя, нібы абпаленыя агнём, лісты на іх палахліва трапечуцца, не ападаючы аж да самай вясны, пакуль не прыходзіць час саступіць месца новым, маладым. На другім беразе захавалася адна сасна, якая стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў на сонцы, як наглянцаваны.
(155 слоў)

Паводле І. Шамякіна

 

Похожие статьи:

Вацлаў ЛастоўскіВацлаў Ластоўскі - Мост у Кутах

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Круглянскі мост