Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маладзечна

   Горад з меладычнай назвай Маладзечна паяднаў на стыку тысячагоддзяў нацыянальную беларускую музыку і паэзію. Чым інакш можна вытлумачыць гэтае прыцягненне талентаў на святы песні і паэзіі? Яны сталі традыцыйнымі і надалі раённаму гораду славу аднаго з культурных цэнтраў Беларусі. Сюды, каб паказаць сваё мастацтва, штогод з’язджаюцца вядомыя і нядаўна створаныя калектывы з усіх куточкаў нашай Радзімы.
   Багатыя культурныя традыцыі існуюць у горада здаўна. На пачатку дзевятнаццатага стагоддзя ў павятовым вучылішчы быў створаны тэатр. Не абмінула Маладзечна і знакамітая трупа Ігната Буйніцкага. Цяпер тут працуюць Мінскі абласны драматычны тэатр, Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, шматлікія аматарскія калектывы народнай творчасці. Музычнае жыццё сканцэнтравана вакол Малазечанскага музычнага вучылішча імя Міхала Клеафаса Агінскага. Горад жыве бурлівым жыццём: працуе, ладзіць фестывалі, конкурсы, спектаклі.
   Прыемна прайсціся па прыгожым парку, удыхнуць паветра стагоддзяў, наталіцца музыкай. А музыка гучыць... Яна лунае ў паветры, напоеным водарам дрэваў, кветак, траў. Здаецца, што музы Міхала Клеафаса Агінскага і Янкі Купалы ніколі не пакідалі зялёнага спакою садоў і паркаў Маладзечна.
(157 слоў)

З часопіса «Роднае слова»

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМаладзечна