Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ласіха

   Алесь, яго брат і бацька грэблі на балоце сена. Роснай раніцай снедалі. Не заўважылі, як да вогнішча падышла ласіха. Убачылі перад сабой беланогую прыгажуню і знямелі! Ласіха з цікавасцю і здзіўленнем глядзела на людзей.
   Алесь раптам схапіў граблі і замахнуўся на ласіху. Яна павярнулася і, раздзьмуўшы ноздры, смела пайшла на хлопца. Тут людзі ўбачылі прычыну геройскіх паводзін жывёліны. З-за хмызняку выскачылі двое ласянят. Ласіха пырхнула так, што ў Алеся выпалі граблі з рук, павярнулася і павяла за сабой сваіх дзяцей. Вось ласіха з лёгкасцю гімнаста сіганула праз балоцістую рэчку і спынілася паглядзець, як ласяняты фарсіруюць водную перашкоду. І яны сіганулі праз ваду, праўда, даскочылі толькі да палавіны рэчкі. Але не спужаліся, забоўталі нагамі ў вадзе і хутка пераправіліся. Некаторы час было чуваць, як трашчыць галлё ў гушчары, а потым запанавала цішыня.
   Вось гэта сустрэча! Людзі думалі, што сядзяць каля накошанага сена, нібы ў сябе дома, а аказалася, што гаспадыня тут – ласіха. Яе ласяняты давалі ёй на гэта поўнае права.
(160 слоў)

Паводле А. Наварыча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУдзячная ласіха і дзіўнае ласяня

Пераказы, дыктантыДапамаглі

Пераказы, дыктантыНечаканая сустрэча

Пераказы, дыктантыНа паляне