Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ластаўкі

   У нашай вёсцы хадзіла пагалоска: у вырай, у далёкія і цёплыя краіны журавы пад сваімі шырокімі крыламі нясуць ластавак. Пасля даведаўся, што гэта няпраўда. Яны самі, на сваіх крыльцах ляцяць восенню ў цёплыя краіны зімаваць. Ластаўкі спрытнейшыя, больш імклівыя за журавоў. Дык навошта ім жураўліныя крылы?
   Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў, нават пазней за марудную зязюлю, якая прыносіць у свой родны бор цёплую вясну.
   Прыляцеўшы, адразу браліся за работу. На апошні вянец сцяны, пад дах нашай старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі, пярынкі. Усё гэта ўласнай слінаю змочвалі, склейвалі. Птушкі майстравалі сваё гняздзечка. Яно ўжо было гатова, але шчырыя работніцы кудысьці яшчэ адлучыліся, а праз дзірачку ў ластаўчына гняздзечка праціснуўся верабей. Гэта ён нібыта паглядзець, пацікавіцца, павучыцца ў ластавак, як трэба рабіць гнёзды. Паглядзеў, павучыўся – вылятай! А ён сядзіць. Прыляцелі ластаўкі, а ў іх маленькай хацінцы няпрошаны госць.
(145 слоў)

Паводле А. Бялевіча.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЖаданыя госці

Пераказы, дыктантыЗнаёмае шчабятанне

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Ластаўчына талака

Пераказы, дыктантыЛастаўчыны домікі

Пераказы, дыктантыДавяраць крылам