Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Клён

   На ўсё жыццё запомніўся гэты клён. Калі вясною з’яўлялася зялёная траўка, мы ладзілі каля яго свае гульні. Летам залазілі на самую вяршаліну клёна і спявалі. Захапляліся клёнам восенню, якая шчодра аблівала яго пазалотай.
   Памятаю і прыкрае. Вясною мне захацелася кляновага соку. Я ўзяў бацькаву сякеру, слоік і рушыў да клёна. Надсек дрэва, падставіў слоік і пайшоў.
   Хутка вярнуўся бацька і ўбачыў паранены клён. Дасталося мне тады на арэхі.
   Тата замазаў раны, але яны не зажывалі. Праз год зноў нехта надсек клён. Не шанцавала яму і пасля. Кожны раз я адчуваў сябе вінаватым, быццам зноў раніў дрэва.
   А мінулай восенню яго паваліла бура. Я зразумеў, што зрабіў зарубкі не на кляновым, а на сваім целе. І яны пякуць несціханым болем.
(120 слоў)

(Паводле М. Пазнякова)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКлён

Янка БрыльЯнка Брыль - Ліпа і клёнік

Пераказы, дыктантыКлён

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Клён