Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Камянец

   З якога боку ні пад’язджай да гэтага старажытнага горада, адразу кідаюцца ў вочы камяні абапал дарогі. Вялікія і малыя, адзінокія і цэлымі групамі. Па іх здагадаешся, што блізка знаходзіцца Камянец. А калі пашчасціць сустрэць дасведчанага чалавека, пачуеш прыгожыя паданні пра камяні. Асабліва пра вялізны валун з адмысловымі вокнамі і дзвярыма, за якімі даўным-даўно жыў цар-змей. Галаву ён меў змяіную, а ў астатнім быў падобны да чалавека. І рабіў справу, патрэбную людзям. Ён шыў абутак ды вопратку. Запаліць свечку або лучыну і шые ўсю ноч, а хто цікаўны або зайздросны спрабаваў зазірнуць у асветленае акенца, той адразу ж камянеў. Потым цар-змей сам пачаў выходзіць на людзі, бо моцна закахаўся ў красуню Алесю. Каханне давяло яго да згубы: забіў яго гром. Жыхары пахавалі цела забітага побач з хацінай-валуном. Тое жытло з цягам часу развалілася, камянёў пабольшала, стала камяністаю зямля. Такое паданне пра паходжанне Камянца.
(143 словы)

Паводле А. Каско.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛегенда пра Камянец

Пераказы, дыктантыКамянецкая вежа