Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каменная ружа

   Рэчка Ружанка – тонкі блакітны паясок на карце Брэстчыны. Яе вадзіца няспешная і роўная. Людзі расказваюць, што ў старадаўнія часы Ружанка, як змейка-вужык, абвівала ўзвышша. На ім стаяў мураваны палац, вакол якога месціліся драўляныя хаткі. Тутэйшы гаспадар даў паселішчу імёны любых дачок – Ружы і Ганны. Дзяўчынкі былі блізняткамі, падобнымі, бы кропелькі расы. Таму іх імёны і злучыліся ў адной назве – Ружаны. Ружанскі палац з птушынага палёту нагадваў вялікую каменную ружу, а на гербе горада можна пабачыць чырвоныя ружы.
   Войны каціліся па зямлі хвалямі. Каб зберагчы свае Ружаны, гаспадар загадаў пабудаваць навокал грозныя муры, а ружанцаў навучыў трымаць зброю. Нездарма кажуць: усякая ружа мае калючкі, каб бараніць сваю прыгажосць.
   Ружаны папакутавалі ад чужынскай зброі. Здавалася, назаўсёды загіне Ружанскі палац – каменная ружа. Аднак напрыканцы васямнаццатага стагоддзя мястэчка чакала казачнае адраджэнне. На Берасцейшчыну прыехаў цудоўны дойлід Ян Бекер. Тут майстра будаваў храмы, манастыры, палацы. Здавалася, што ў ягоных руках цяплеў нават камень. У Ружанах з’явіліся бібліятэка, манеж, тэатр, карцінная галерэя. Неаднойчы гасцявалі ў мястэчку каралі і вялікія князі. У паляваннях, на шыкоўных балях бавіла свой час заможная шляхта…
   Пра гэта да нашых дзён захаваўся толькі ўспамін. Дзе колішняя прыгажосць? Скрадзена захопнікамі, вынішчана чужынцамі. Даруйнавалі і данішчылі людзі тое, што было народжана ад моцнай любові і захаплення майстра-стваральніка.
(206 слоў)

(Паводле А. Бензерука)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Нясвіжскі палац

Пераказы, дыктантыСправы каралевы Боны

Пераказы, дыктантыПалац у Ружанах