Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Знак бяды

   На гасцінцы было па-ранейшаму пуста, нічога не чуваць было адтуль, з сасонніку. Сцепаніда пастаяла, падумала і, не выходзячы на насып, хуценька пайшла па пакручастай сцежцы, утаптанай людскімі нагамі.
   Яна амаль дайшла да сасонніку, шчыльны гушчар якога зелянеў абапал гасцінца, калі да яе насцярожанага слыху ветрам данесла стук. Нешта там збівалі, і ўпершыню яе пранізала здагадка: штосьці робяць на мосце.
   Сцепаніда запаволіла хаду, гатовая спыніцца, але не спынілася, а хуценька дайшла да сасонніку і, каб не ісці па дарозе, звярнула ў гушчар. Яна амаль подбегам, прыгінаючыся ад галля, адолела невялічкі пагорачак і, асцярожна ступаючы, зірнула на поплаў з нябачнай крывулінай ракі. Адхінула ўбок калючую галіну і ўбачыла тое, што на момант прымусіла замерці сэрца: каля моста ўнізе, ля самай вады, завіхаўся дзесятак людзей, якія згружалі з падвод бярвенне. На самым абрыве стаяла некалькі мужчын у незнаёмай вайсковай форме са зброяй. Адзін з іх паказваў у бок шашы і нешта тлумачыў.
(151 слова)

Паводле В. Быкава.

Похожие статьи:

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Жураўліны крык

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Аблава

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Сотнікаў

Васіль БыкаўАблава. Трагедыя Хведара Роўбы і яго сям'і