Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Залатыя п’едэсталы

   Па колькасці залатых узнагарод, заваяваных на Алімпійскіх гульнях, Віталь Шчэрба займае трэці радок у сусветным табелі аб рангах.
   Ён заўсёды ўмеў вызначыць мэту, чарговы рубеж. Першым яго рубяжом стала мара пра юнацкую зборную Савецкага Саюза. I гэта была не высокая мэта, а цвярозая ацэнка патэнцыяльных магчымасцей. Вельмі проста даваліся гімнасту камбінацыі, асобныя складаныя элементы, на засваенне якіх многія спартсмены затрачвалі не адзін месяц.
   Аднак мара пра юнацкую зборную засталася марай. Пасля шматлікіх перамог Віталь Шчэрба літаральна ўварваўся ў нацыянальную зборную Савецкага Саюза. Тут ён заваяваў права выйсці на алімпійскую арэну Барселоны.
   Сапернікаў у беларускага гімнаста было многа. Аднак ніводзін з іх не здолеў на роўных паспрачацца з Віталем. Высокія балы за выступленне ў мнагаборстве, на кані, на кольцах, на брусах, у апорным скачку, перамога ў камандным першынстве прынеслі спартсмену нябачны раней поспех – шэсць залатых алімпійскіх медалёў. Гэта сапраўдны спартыўны подзвіг!
(142 словы)