Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гульні ў двары

   У двары з’яўленне Дункана кожны раз шумна і радасна сустракалі дзеці. Маленькі леапард весела ганяўся за Мішам і яго сябрамі. Гуляючы з імі, спрытна ўзлазіў на дрэвы і саскокваў адтуль на зямлю, бегаў за дзецьмі ўсюды, як сабака. Кідаўся за хлапчукамі, а тыя з крыкам і смехам уцякалі ад яго ў розныя бакі. Часам ён збіваў іх з ног, валіў на зямлю, і яны былі гэтым вельмі задаволены. Ніхто ніколі не быў паранены ці падрапаны, бо Дункан хапаў іх мяккімі лапамі.
   Любіў звер гуляць і ў мяч. Хлапчукі падбівалі футбольны мяч нагамі, а Дункан гнаўся за імі і хапаў лапамі мяч з-пад самых ног заўзятых футбалістаў. Асцярожна і далікатна гуляў ён з дзяўчынкамі, падштурхоўваючы маленькі каляровы мячык носам.
   Дзеці, мабыць, здаваліся Дункану яго родзічамі, такімі ж малымі леапардамі. Толькі, можа, крыху нязграбнымі, не вельмі спрытнымі і дужымі, не вельмі шпаркімі ў руху. Але Дункан любіў дзяцей, як і дзеці яго.
(150 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Лёс Дункана