Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гукі

   Дзед Максім прабег пальцамі па струнах, і гуслі загаманілі. Загаманілі так, што, здавалася, толькі і чакалі, каб расказаць пра тое, што бераглі ў сабе. Хата напоўнілася гукамі. У іх было нешта спрадвечнае, запаветнае і надзвычай зямное. То чуўся подых вясновага ветру, то пошум баравін, то перазвон рачулак. І раптам у той подых, у той пошум, у той перазвон уліваюцца журботныя ноткі, нябачным вэлюмам агортваюць душу, прымушаюць задумацца. Нібы дзед Максім усё, што жыве ў яго душы, спрабуе пераліць у тваю. І сум, і роздум, і радасць адначасова пасяляюцца ў сэрцы.
   А якія лёгкія рукі ў дзеда Максіма! Пальцы, вузлаватыя ад паўсядзённай сялянскай працы, нястомна бегаюць па струнах, вышукваючы патрэбны гук.

(Паводле Я. Пархуты)

Похожие статьи:

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Гусляр

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Апошні гусляр

ГГусляр

СачыненніТэма мастака і мастацтва ў паэме Янкі Купалы "Курган"