Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вёска Уюн

   Праяўленне цікавасці да гістарычных звестак пра свой горад, мястэчка, вёску ўласціва кожнаму чалавеку амаль з нараджэння і да самага скону. Мы імкнёмся адшукваць шляхі да сваіх каранёў, святынь.
   Мая вёска Уюн, што знаходзіцца на Быхаўшчыне, здаецца, нічым не адрозніваецца ад іншых вёсак, якіх тысячы на Беларусі. Не нарадзіла яна найвядомейшых літаратараў, мастакоў, слынных вучоных. Але Уюн мае сваю адметнасць, непаўторнасць, бо кожная вёска – гэта своеасаблівая краіна, з усім сваім: моваю, звычаямі, норавамі і побытам. І заўсёды яна ў маіх вачах паўстае ў найпрыгажэйшых колерах.
   Куды б ні закінуў мяне творчы лёс, я заўсёды згадваю мой дарагі куточак Уюн, дзе нарадзіўся, дзе прайшлі гады майго маленства і юнацтва.
   Па сведчанні старажылаў, некалі на месцы вёскі Уюн быў непралазны лес і бурліла невялікая рачулка, у якой вялося шмат рыбы, асабліва ўюноў. Калі гэтую мясціну пачалі засяляць людзі, яны выкарчоўвалі лес і будавалі свае хаты ўздоўж рэчкі. Таму і вёска выцягнулася, як той уюн, у адну доўгую вуліцу на добрую сотню двароў. Адсюль дзве версіі паходжання назвы вёскі. Першая – ад рачулкі, якую назвалі ласкава Уюнком. Другая – ад характару забудовы.
   Рачулка Уюнок, нібы пужлівы лясны звярок, абыходзіць агароды і крадзецца па альховым зарасніку ўзбоч вёскі, нібы баіцца, каб часам людзі яе не пакрыўдзілі. І толькі можа ўволю пацешыцца, калі злучае сваю плынь з ракой Грэзай, якая працякае праз суседнюю вёску.
(218 слоў)

(Паводле М. Макарцова)

 

Похожие статьи:

Андрэй ФедарэнкаАндрэй Федарэнка - Вёска

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Вясковы дом

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Раніца ў вёсцы

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Вясковая ідылія