Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вячэрні горад

   Уваход у круглую замкавую вежу, шапку якой вянчалі невялічкія разныя байніцы, знаходзіўся ў двары. Лесвіца, нібы вужака, вілася ўгору. Краявід, які адкрыўся з сямідзесяціметровай вышыні, сапраўды зачароўваў. Вячэрні горад нечым нагадваў вялікае вогнішча. Чорныя шапкі нізкіх дамоў, быццам пагаслыя вуглі, танулі ў яркіх промнях неонавых агнёў, што бясконцымі струменямі разбягаліся ад вежы. Ад ліхтароў, бы люстэрка, свяцілася рака, якая тонкім звілістым шнурком перасякала горад. Былі выразна відаць нават шыльды магазінаў, яркія, рознакаляровыя.

(Паводле А. Аляшкевіча)

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Незвычайны горад

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Горад

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ты, горад мой...

Пераказы, дыктантыУ горадзе

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Мой зялёны горад