Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вяртанне

Варыянт 1 (240 слоў)
   Карпенчысе не спалася. Так і не заснуўшы, яна пачала ўспамінаць, як іх высялялі з забруджанай зоны. Тут, у Бярозках, Маню з мужам і ўсіх аднавяскоўцаў парассялялі па хатах. Пакуль дамы не пабудуюць. Але што ёй з гэтых дамоў, калі родны падворак па начах сніцца. Раптам у душы нешта ўзрушылася. Жанчына адчула: неабходна пабыць дома.
   Апоўдні, у самую спякоту, Маня ішла па шашы. Міма яе, у напрамку Чарнобыля, цягнуліся машыны. Везлі пясок. Час ад часу па дарозе трапляліся таблічкі. «Выезд на абочыну забаронены!», «Праход і праезд забаронены!», «Небяспечна для здароўя!» – чытала на іх Маня. Тут, за шашой, знаходзілася цяпер зона. А недзе злева, за лесам, яе вёска Аляксандраўка.
   Сышоўшы з шашы, Маня заўважыла, што дарогу перакрывае шлагбаум.
   – Жанчына, вы куды? – раптам аклікнулі яе.
   – Хата там у мяне. Вельмі хочацца на яе паглядзець, – пакрыўдзілася Маня.
   Вартавому стала шкада жанчыну, але прапусціць старую за шлагбаум ён не згадзіўся.
   Карпенчыха ўзышла на шашу. З яе спусцілася да вады і накіравалася туды, дзе знаходзіўся брод. Апынуўшыся на беразе, яна пайшла полем, гледзячы на счарнелы, нікому не патрэбны цяпер ячмень. На ўзгорку каля сваёй хаты жанчына спынілася. Агледзела знаёмы да дробязей двор. Выцягнуўшы з-пад ганка ключ, адамкнула дзверы.
   На наступны дзень Маня пайшла ў родную вёску з мужам.
   Пра тое, што Карпенкі сталі наведваць Аляксандраўку, даведаліся аднавяскоўцы. Праз які тыдзень пасля гэтага ў вёску хадзілі па восем-дзесяць чалавек. А аднойчы ноччу, нягледзячы на забарону вайскоўцаў, аляксандраўцы пабралі з сабой скаціну і перабраліся дамоў назаўсёды.
 


 

Варыянт 2 (160 слоў)

   Карпенчысе неяк не спалася. Так і не заснўўшы, яна пачала ўспамінаць, як іх высялялі з забруджанай зоны. Парассялялі па розных хатах, але па начах Мані часта сніцца родны падворак.
   І вось апоўдні, у самую спякоту, Маня ішла па шашы. Міма яе ў напрамку Чарнобыля цягнуліся машыны. Везлі пясок. Тут, за шашой, знаходзілася цяпер зона. А недзе за лесам – яе вёска Аляксандраўка.
   Сышоўшы з шашы, Маня заўважыла, што дарогу перакрывае шлагбаум. Вартавому было шкада жанчыну, але прапусціць старую за шлагбаум ён не згадзіўся.
   Карпенчыха ўзышла на шашу. З яе спусцілася да вады і накіравалася туды, дзе знаходзіўся брод. Апынуўшыся на беразе, яна пайшла полем, гледзячы на счарнелы, нікому не патрэбны цяпер ячмень. На ўзгорку каля сваёй хаты жанчына спынілася. Агледзела знаёмы да дробязей прасцяг. Выцягнуўшы з-пад ганка ключ, адамкнула дзверы.
   На наступны дзень Маня пайшла ў родную вёску з мужам. Пра тое, што Карпенкі сталі наведваць Аляксандраўку, даведаліся аднавяскоўцы. І аднойчы ноччу, нягледзячы на забарону вайскоўцаў, аляксандраўцы перабраліся дамоў назаўсёды.

Паводле Н. Касцючэнка

 

Похожие статьи:

Сучасная літаратура БеларусіТэма Чарнобыля ў беларускай паэзіі

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Санеты Чарнобыля

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - 1986

Артур ВольскіАртур Вольскі - Боль Чарнобыля

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Аб самым смачным...