Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вяртанне ў родныя мясціны

   Гэтай сустрэчы са сваім лесам ён узрадаваўся так, нібы сустрэўся з даўнім сябрам, з якім, развітаўшыся ў маладосці, потым доўга-доўга не бачыўся.
   Яшчэ ў аўтобусе, калі яго абыякавы позірк затрымаўся чамусьці на звычайным краявідзе, што прамільгнуў паўз акно, яму неяк нечакана падумалася, што гэты краявід, звычайны для яго, некаму такі родны і жаданы. Тады ён успомніў пра свой лес, вось пра гэтую вузенькую напаўзарослую дарожку, якая, аб’ехаўшы пару сасонак, што выбеглі як не пад самыя колы, хаваецца, нібы ратуючыся ад спёкі, пад густыя і зялёныя шаты дрэў. У гады яго маладосці гэтая дарожка была адзіным уваходам у лес, і ён ведаў тады кожнае дрэва каля яе. Цяпер жа, калі ён разам з дарогаю увайшоў пад шáты, лес, які за гэты час павышэў і пастарэў, здаўся яму чужым: у ім ён не ведаў ні дрэў, ні кустоўя, ні сцежак, якія пратапталіся ўжо без яго...
(147 слоў)

Паводле Я. Сіпакова

 

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Пераказы, дыктантыУ лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні