Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вялікая сіла

   На горцы стаяла разбураная мураваная камяніца. На вуглах дзвюх тоўстых сцен заснаваліся буслы. Невядома, што прымусіла іх зрабіць на руінах гняздо. Можа, яны не давяралі больш дрэвам, бо ранейшае іх гняздо на дрэве разбурыла навальніца.
   Ад рання да позняга вечара буслы насілі галінкі, салому, укладвалі іх на муры. Вясна была ў разгары, ім трэба было спяшацца.
   Аднойчы раніцай ціхае надвор’е змянілася ветрам. У такі час буслы ляталі па чарзе: адзін ляцеў на здабыткі, другі заставаўся вартаваць ад ветру гняздо. Вецер мацнеў. Відаць было, як трывожыўся бусел. Ён тупаў па краёчку гнязда, прыціскаў галінкі да сцяны. Раптам наляцела бура і ўдарыла ў гняздо. Бусел падскочыў, міжвольна распасцёр крылы, але тут жа зноў падцяў іх, каб не ўзняцца з гнязда. Пачалася жорсткая барацьба бусла з ветрам. Вецер скуголіў, раз’юшана завываў, пагражаў падчапіць гняздо і скінуць яго разам з птушкай. Бусел трывожна азіраўся навокал, чакаючы дапамогі. Хутка на дапамогу прыляцела бусліха. Цяпер ім дваім не страшны быў вецер.
(155 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыБуслы

Пераказы, дыктантыБуслы прыляцелі

Пераказы, дыктантыАдзінота

Пераказы, дыктантыБуслы над казармай

Пераказы, дыктантыВыратаваная буслянка