Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Валачобнікі

   Валачобнікі – гэта нешта надзвычай прыгожае, урачыстае, прыстойнае. Збіраліся на Вялікдзень самыя рухавыя, вясёлыя, няўрымслівыя аднавяскоўцы і, прыгожа спяваючы, разам з гарманістам хадзілі ад хаты да хаты. Шчаслівыя, святочна апранутыя, яны зусім не нагадвалі тых суседзяў, якіх бачыш штодзень.
   У кожнай хаце ўжо чакалі святочных пасланцоў і нават пакрыўдзіліся б, каб яны абмінулі кагосьці.
   Падыходзілі валачобнікі да акна і спявалі. Спевы былі прыгожыя, мілагучныя, узнёслыя, як і душы гэтых людзей. Валачобніцкія спевы яшчэ называліся васоламі.
   Калі спевы толькі пачыналіся, шчаслівая гаспадыня адчыняла акенца і з пашанай слухала іх, а потым праз акно падавала валачобнікам ад свайго стала ўсё, чым была багата гэтая хата. Падарункі складвалі ў вялізны плецены кош, які нехта з валачобнікаў насіў на рэмені цераз плячо. І гэтак ад хаты да хаты.
   Такое святкаванне аб’ядноўвала людзей, збліжала іх. Валачобнікі ніколі не хадзілі адны, за імі заўсёды цягнуліся дзеці.
(139 слоў)

Паводле С. Давідовіча