Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Біблія

   Біблія – крыніца еўрапейскай культуры. Асобныя часткі Бібліі створаны раней за паэмы славутага Гамера. Гэта самая галоўная кніга, якая даносіць да нас праз тысячагоддзі мудрасць жыцця. Але стаўленне да Бібліі не было аднолькавым. Адны лічылі яе вялікім адкрыццём, Словам Божым, святлом хрысціянскай веры. Другія думалі, што яе тэксты з’яўляюцца падманам, атрутай для народа. Трэція глядзелі на тэксты прагматычна. У міфах, паданнях, пропаведзях шукалі супярэчнасці, недакладнасці, крытыкавалі. Для большасці ж культурных людзей Біблія – шэдэўр сусветнай культуры, кніга, якая натхняла і натхняе славутых паэтаў, мастакоў, кампазітараў на стварэнне сваіх твораў.

(Паводле С. Несцяровіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі