Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Былая сталіца дзяржавы

   Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Пачуў я аб Наваградку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала многа старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла, як даўным-даўно ворагі доўга не маглі ўзяць магутны наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. І не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну. Неаднойчы сватаўся да яе, аднак прыгажуня кожны раз адмаўляла. І раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж. Але будзе гэта толькі тады, калі ён здасць замак. І аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагам браму. Я быццам і зараз чую крыху хрыплаваты голас старэнькай Шуры, якая гаравала больш за нас, малых слухачоў, калі расказвала, як ворагі вынішчалі абаронцаў і руйнавалі магутныя муры.
(140 слоў)

Паводле М. Багадзяжа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВысокая сталіца

Пераказы, дыктантыВысокая сталіца

Пераказы, дыктантыЗамак на плячах гары

Пераказы, дыктантыГістарычная памяць

Ян ЧачотЯн Чачот - Наваградскі замак