Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бурык

   Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо мядзведзь меў звычай караскацца на іх і гойдацца. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы на падлозе. І мне давялося хаваць сшыткі, і чарніліцу, і кнігі, і туфлі, што мела вялікае выхаваўчае значэнне. За год ён так прывучыў мяне не раскідваць рэчы, што жонка і дагэтуль ставіць у прыклад сябрам маю акуратнасць.
   А Бурык раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў кладоўку, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў на сябе мяшочак з мукой. Калі яго заспелі на гарачым, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў з сябе мярзотную бела-аранжавую кашу. Здымаў гэту кашу з дзіцячага фіялетавага, амаль голага круглага пуза. Перакульваўся на спіну і стараўся злізаць гэта яшчэ і з тоўстых голых пятак.
   Маці ахнула, схапіла яго за вуха і павалакла на кухню мыць.
(150 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 


 

   Бацька трымаў у руках аблезлую зайчыную шапку і паказваў мне нешта жывое, што ляжала ў ёй. «Шчанюк!» – узрадаваўся я. Шчанюк быў велічынёю з рукавічку, маленькі-маленькі. І вочкі ці то сінія, ці то проста яшчэ каламутныя. Бацька рассмяяўся: «Шчанюк, але мядзведжай пароды. Гэта медзведзянятка!»
   Мядзведзіка занеслі ў хату. Маці, узяўшы яго на рукі, пачала мачаць палец у цёплае малако і даваць яму злізваць. Хутка мы пачалі яму даваць ужо і крышаныя яйкі, і мёд, разбоўтаны ў вадзе. Спаў малы на старым кажушку каля печы, але часамі ўначы пачынаў так жаласна скуголіць, што я браў яго да сябе пад коўдру.
   Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя фіранкі, бо ён меў звычай караскацца па іх і гайдацца. Знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разам з чарніліцай. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе. І мне давялося хаваць і цацкі, і кнігі, і туфлі. А мядзведзік раскашаваў у вялікім доме.
   Аднаго дня забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдам, а пасля высыпаў зверху мяшэчак з мукой. Калі яго заспелі, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў смачную бура-аранжавую кашу з круглага пуза. Тады перакуліўся на спіну і стараўся злізаць гэта і з тоўстых пятак.
   Бацька нават не крычаў на яго, бо што тут папішаш. Мёд, як ён сказаў, для мядзведзя вышэйшы за дысцыпліну.
(220 слоў)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМядзведзь

Пераказы, дыктантыНеспадзяваная сустрэча

Пераказы, дыктантыСмаргонская мядзведжая акадэмія

Пераказы, дыктантыВось якія «мішкі»

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі