Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бугай

   Толькі сапраўдным аматарам прыроды даводзілася сустракаць бугаёў. Гэтыя птушкі вельмі асцярожныя.
   Жывуць бугаі абавязкова каля вады ў густых трысняговых зарасніках на берагах азёр і вадасховішчаў. Лётае гэтая птушка цяжка, нязграбна. Калі вяртаецца з няблізкай зімоўкі, зашываецца ў чарот. Афарбоўка бугая асаблівая: па рудавата-карычневым каптане чорныя вертыкальныя рысачкі пакрэслены. З такой афарбоўкай птушка быццам раствараецца сярод трыснягу. Таму сустрэць бугая – яшчэ не значыць убачыць яго. Да ўсяго ж і паводзіны адпаведныя. Застыне нерухома, доўгую шыю выцягне і стаіць, быццам сухі корчык з вады вытыркаецца.
   Селяцца бугаі паасобку, далёка пара ад пары. На паляванне яны не лётаюць, побач з гняздом малых рыбак ці вадзяных жукоў палююць. Гняздо бугай ладзіць проста на вадзе ў выглядзе трывалай падсцілкі з трысняговых галінак. Спевы птушкі падобны да бухання ў бочку. Таму і называюць яе бугай.
(130 слоў)

Паводле С. Зуёнка.

Похожие статьи:

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Сон

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гаварыла маці...

БиографииВасіль Зуёнак

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У грымотах ашалелых веку...

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі