Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Брэстчына

   Наша Брэстчына мае багатую прыроду і слаўную гісторыю.
   Шмат падзей адбылося на Брэстчыне ў далёкім мінулым. Тут, у Белавежскай пушчы, каралі Ягайла і Вітаўт рабілі запасы мяса для войска перад паходам на крыжаносцаў, які ўвянчаўся пераможнай Грунвальдскай бітвай. Праз Брэстчыну праходзілі палкі Пятра Першага, тут яны біліся са шведамі. Тут праводзіў свае войскі Сувораў, і, як кажа паданне, славуты палкаводзец адпачываў пад вялізным дубам, што стаіць пры дарозе, якая вядзе з Кобрына на Дзівін.
   Але самыя велічныя падзеі адбыліся на Брэстчыне не тысячы і не сотні гадоў таму назад. Самыя слаўныя падзеі прашумелі ў Брэсце і на Брэстчыне на памяці сёння жывых яшчэ сведак. Гэта барацьба мясцовых жыхароў за вызваленне ад прыгнёту цара, а потым польскай буржуазіі. Гэта славутая абарона Брэсцкай крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Адкуль бы вы ні ехалі ў Брэст, на любой дарозе сустрэнеце помнікі гэтай гістарычнай барацьбы.
(143 словы)

Паводле У. Калесніка

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСлынная Брэстчына