Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Блін

   У печы ўжо разагрэлася патэльня. Цяпер у ход пайшла подмазка – звычайны шматок свінога сала. Яна ажно шыпіць, пішчыць, але сваю справу робіць. Вось дно патэльні шчодра абмазана растопленым тлушчам. Цяпер трэба распусціць цеста тонкім і роўным слоем па ўсёй патэльні і сунуць яе ў печ. Увачавідкі цеста пачынае падымацца, і трэба толькі ўлавіць момант, калі блін ледзь заружовіцца, каб выхапіць яго з агню і перавярнуць на другі бок. Вось пшанічны круг, апякаючы кухару пальцы, злятае з распаленай да чырвані патэльні і смачна пляскаецца на талерку.
   Ах, блін! Ім можна любавацца бясконца! Але печ аж гудзе, капрызна патрабуючы новай порцыі пшанічнага цеста.
   Як добра мець умелыя, спрытныя рукі!

(Паводле В. Гардзея)

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Сарочыны блінцы