Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Беларускія лясы

   Шумяць над беларускай зямлёй лясы. Лес – крыніца многіх багаццяў. Ён вякамі карміў і саграваў наш народ, а ў цяжкі час служыў яму родным домам і надзейным абаронцам. За тысячагоддзі ён адыграў выключна важную ролю ў росквіце і ўмацаванні славянскіх плямён.
   Сёння лес раскінуўся амаль на сямі мільёнах гектараў. Гэта роўна сумарнай плошчы лясных масіваў такіх краін, як Албанія, Бельгія, Вялікабрытанія, Грэцыя, Данія, Швейцарыя. Ад паўнаводнай Прыпяці на поўдні рэспублікі да запаветнага Асвейскага возера на поўначы ў лясах расце многа дрэў, а найбольш распаўсюджаны сасна, бяроза, елка, вольха, дуб.
   У любую пару года здзіўляе навізна ўражанняў і радуюць нечаканыя сустрэчы з ляснымі жыхарамі. Галінка вярбы і гудзенне чмяля, пяшчотная песня зябліка і глушцовыя світанкі, вогненна-чырвоны кляновы ліст і карычневы капялюшык баравіка – гэтыя прывабныя рысы лесу напаўняюць яго паэтычным зместам. Варта спыніцца, прысесці на пянёк або схіліцца – і перад вачамі адкрываецца іншае жыццё, сатканае з розных траў, імхоў і лішайнікаў, населенае мноствам маленькіх жывых істот.
(153 словы)

Паводле В. Алешкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе