Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бачыць прыгожае

   Раніцай дзядзька з цёткай прыйшлі ў гумно абіваць лён. Як толькі дзядзька адчыніў скрыпучыя дзверы, унутр хлынула маладое сонца. Дзядзька рукамі развёў: «Ганна, глядзі!» І глядзяць абое.
   На таку стаіць павязаны лён, а над ім блішчыць іскрыстая сетка павуціння. З-пад страхі на сцябліны павук працягнуў аснову, на якой ужо трымаецца ўся сетка, унізе прымацаваная да сцяблін. Сетка як тая зорка, а на ёй сядзіць сам майстар – пярэсты павук. Ад яго ва ўсе бакі, як косы ад зоркі, разыходзяцца ніткі павуціння. Смяецца вясёлае сонца – і сетка мяняецца колерамі вясёлкі.
   Дзядзька глядзіць на павука. Чаму не хоча падняцца рука, каб раскідаць сатканае цяжкай працай павуцінне?
   Дзядзька, быццам устрапянуўшыся, узяўся за крайні снапок. «Што ж ты рассеўся, як добры пан?» – ласкава сказаў дзядзька і асцярожна зачапіў павука саломінай. Некалькі асноўных нітак павуціння пацягнулася за льном, уся сетка выцягнулася, звузілася, і павук замітусіўся. Стаў спачатку забіраць пад сябе сетку, але, бачачы, што не ўправіцца, пабег пад страху і схаваўся.
   І ўсё хараство растрэслася.
(161 слова)

Паводле Я. Брыля

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Павучок-мухаед

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Павук

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Павучковыя арэлі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Пачапіўся павук

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Павучок