Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Апенькі-верхалазы

   Каля бярэзніку, выгінаючыся і падстаўляючы сонцу спіну, цякла невялікая рачулка. З кошыкам у руках асцярожна прабіраюся па кладцы праз рэчачку. Кожны год на зыходзе лета ў бярэзніку расло шмат апенек. Вырашыў я наведацца і сёлета.
   Паставіўшы на зямлю кошык, прайшоў сюды-туды. Добра прыгледзеўся і ўбачыў на самай сцяжынцы два маладыя падасінавікі. Пастаяў каля іх, палюбаваўся, пакуль асмеліўся прыгажуноў ножыкам зрэзаць. Непадалёк ад падасінавікаў знайшоў пяць падбярозавікаў. Паклаў іх у кошык і, прыглядаючыся, іду далей.
   Нарэшце ўбачыў бярозу-сухастоіну. На ёй ніводнага лісціка, толькі голле ва ўсе бакі тырчыць. Чаго ж ёй, беднай, жыць не хацелася? Падыходжу да самай бярозкі і дзіўлюся: усё дрэва ад зямлі і да самай макаўкі ўсыпана апенькамі. Каб дастаць самыя верхнія, трэба якую драбіну майстраваць.
   На гэтай бярозе-сухастоіне нарэзаў апенек цэлы кошык. Але многа яшчэ засталося ўверсе. Хай вавёркам на зіму будуць.
(136 слоў)

(Паводле Я. Галубовіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНастасін гай

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы

Пераказы, дыктантыБаравічкі

Пераказы, дыктантыГрыбы ў павер’ях

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы