Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Амяла

   Сярод шэрых галін высокага дуба здалёк кідаецца ў вочы нейкі жоўта-зялёны кусцік.
   Гэта кусцік амялы, дзіўнай і цікавай расліны. Расце амяла ў нас найчасцей на дубах, ліпах, бярозах, соснах, елках, асінах, ляшчыне, дзікіх яблынях і грушах, ды так высока, што і дастаць яе цяжка. Жыве яна крыўдай, бо не стараецца сама для сябе аб спажыве, а карыстаецца гатовымі сокамі дрэва – свайго гаспадара. Галінкі яна мае дробныя, вілавата падзеленыя. Лісточкі доўгія, вузкія, цвёрдыя, быццам скурай пакрытыя. Трымаюцца яны васямнаццаць месяцаў, захоўваючы свой светла-зялёны колер. І праз тое, што ўвесь час творацца новыя лісточкі, куст амаль ніколі свайго прыгожага колеру не траціць.
   Рана вясной, ужо ў сакавіку, у кутках галінак і паміж лісткамі з’яўляюцца дробныя жоўта-зялёныя, з прыемным пахам кветкі.
   Ягады амялы спеюць вельмі памалу, толькі ў кастрычніку або нават у снежні бываюць зусім спелымі і выглядаюць тады як маленькія, велічынёй з дробны гарох, белыя кулькі, напоўненыя вельмі клейкім сокам. Гэтыя ягадкі з’яўляюцца найбольшымі прысмакамі амялушак. Амяла корміць іх, але недарма: мусяць яны ёй за корм аддзякаваць, рассяваючы зярняткі.
   Зярняты амялы вельмі цвёрдыя, і птушкі іх не ядуць, а выкідаюць, старанна ачышчаючы дзюбкі аб кару дрэў. Зярняты маюць кругом сябе клейкую масу, пры дапамозе якой прыклейваюцца да кары і тады выпускаюць маленькі карэньчык. Карэньчык выдзяляе сок, які раз’ядае кару. Утвараецца шчылінка, у якой і разрастаюцца карэньчыкі. На другі год зярнятка выпускае першую галіну і разрастаецца куст, які жыве сокамі свайго хлебадаўцы.
   Карэнне амялы запускаецца глыбока, часта да дзесяці сантыметраў, і вельмі шкодзіць дрэву.
   У народзе з ягад амялы вырабляюць клей на мух, а лісце з дробнымі галінкамі, дробна парэзанае і высушанае, служыць як лякарства і купляецца ў аптэцы.

Паводле З. Верас

 

Похожие статьи:

БиографииЗоська Верас

Зоська ВерасЗоська Верас - Скуль узяліся ў нас бярозы і асіны

Зоська ВерасЗоська Верас - Прыйшла вясна

Зоська ВерасЗоська Верас - Чароўны край

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Верас