Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Агарод

   Які густы пах стаіць у агародзе! Пахне сырая зямля, пахнуць бульбоўнік, гарбузнік, сланечнік, цыбуля, часнок. А наймацней пахне, заглушаючы ўсе астатнія пахі, кроп.
   Чаго толькі не насаджана на градах клапатлівымі матчынымі рукамі! Бручка, морква, капуста, буракі, агуркі, памідоры, рэдзька, пятрушка. Няма нідзе голага, нічым не засеянага лапіка. Усюды зелянее, буяе, ірве зямлю агародніна. Выпаўз на баразну, наліваецца цудадзейнымі сокамі тугі кавун. Сушыць на сонцы свае косы кукуруза. Паўнеюць, лопаюцца стручкі гароху, бобу.
   У якім бы настроі ні ішоў, не можаш не залюбавацца.

(Паводле Б. Сачанкі)

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Ля даўняга селішча

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Карчоўнік

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Сляды

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Хлеб

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Зерне і млын