Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



«Лучынкі» дзіўнае святло

   У пасляваенныя зімовыя вечары ў нашу хату часта збіраліся на вячоркі суседзі. На камінку гарэла лучына. Нашчапаная са смаляных карчоў, яна патрэсквала, дыміла, раскідваючы палахлівыя водбліскі па кутах.
   Пад гоман дзядзькоў ды шум самапрадак спасцігаў і я таямніцы буквара. Прыпальваў лучынку за лучынкай і ніколі нават не мог падумаць, што была калісьці ў беларускіх дзяцей «Лучынка», якая ўмела гаварыць з імі пра ўсё на свеце матчынай мовай.
   Запаліла гэту «Лучынку» вядомая паэтка Алаіза Пашкевіч – Цётка. Святло «Лучынкі» заўважыла ўся Беларусь. У яе знайшлося шмат сяброў сярод прызнаных пісьменнікаў, вучоных і краязнаўцаў. Менавіта ў ёй упершыню ўбачылі свет вершы Янкі Купалы, апавяданні Якуба Коласа, творы самой Цёткі, Змітрака Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў.
   Цётка ў кожным нумары часопіса нагадвала: каб дамагчыся лепшай долі, светлай будучыні для роднай старонкі, трэба шмат вучыцца і працаваць. Паэтка заклікала моладзь не баяцца цяжкасцей, засвойваць гісторыю і культуру Беларусі, спасцігаць таямніцы розных прыродных з’яў, цікавіцца, як жывуць людзі ў розных краінах свету.
   Шмат гадоў мінула з таго часу, як упершыню засвяцілася «Лучынка». Але праменьчыкі яе святла дайшлі да нашых дзён, каб нагадаць: любіце Беларусь, шануйце яе мову і спадчыну, дбайце пра лепшую будучыню Бацькаўшчыны, як умелі гэта рабіць нашы продкі.
(197 слоў)

(Паводле М. Чарняўскага)

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба