Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дарогі

   Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бягуць дарогі. Бягуць праз палі і лясы, лугі і балоты. То цяжка, стомлена ўзлазяць на пагоркі, нібы прагнуць паглядзець, што ж там, далей, то весела спадаюць уніз, у лагчыны, нібы хочуць ад некага схавацца. Бітыя, абсаджаныя векавымі бярозамі, ясакарамі, і ледзь прыкметныя ў траве сцяжынкі; дарогі крывыя, з грэблямі на кожным кіламетры і вузенькімі драўлянымі масткамі; дарогі роўныя, як струна, на ўвесь абсяг людскога вока; дарогі кружныя і дарогі прамыя. Хто пратаптаў вас, дарогі, і колькі людзей вас перамерала сваімі нагамі ўздоўж і ўпоперак, зімою і летам, гразкай вясною і ў дажджлівую восень?
   Прыходзілі на зямлю людзі, адтупвалі на дарогах наканаваныя лёсам кіламетры і гады і зноў ішлі ў зямлю, а дарогі віліся і віліся гэтак жа, як уюцца яны і цяпер, як будуць віцца і пасля, як мы адыдзем і на змену нам прыйдуць іншыя...
(145 слоў)

Паводле Б. Сачанкі