Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Выратаванне гаспадара

   У выхадныя дні Кастусь часта хадзіў з Казбекам на паляванне ў горы. Аднойчы пасля доўгага вандравання паляўнічы надумаў пакупацца. Даплыў да сярэдзіны халоднай горнай рэчкі, хацеў павярнуць назад, але ногі скруціла сутарга. Людзей паблізу няма, памагчы няма каму.
   Пачаў Кастусь клікаць Казбека. Па голасе хлопца сабака адчуў небяспеку. Ён кінуў вартаваць стрэльбу і вопратку, скочыў у ваду. Хутка сабака апынуўся каля гаспадара. Кастусь ухапіўся за нашыйнік, і Казбек паплыў да берага.
   На беразе гаспадар доўга расціраў ногі, а сабака бегаў навокал і радаваўся.
(85 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага