Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яўген Крупенька - Абеліск Перамогі

Адліты з граніту,
задумлівы, строгі
на плошчы стаіць
абеліск Перамогі.

Чырвоная зорка
палае зарою,
паставіла помнік
Радзіма героям.

Тым, хто загінуў
у суровым змаганні
за нашу вясну,
за яе красаванне.

Спыняецца кожны –
далёкі і блізкі –
і нізкі паклон
аддае абеліску.

 

Похожие статьи:

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Алёнка

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Ёсць у кожнага з нас...

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Просіць Верачка гусей

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Мама хлеб дзяліла

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Зайка, дзе, скажы, твой дом