Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Сіпакоў - Вада

Вада – бясколерная, празрыстая вадкасць

без паху і смаку.

З даведнікаў


Хто сказаў – вада без паху?
Хто сказаў – вада без смаку?
Той, відаць, не смяг у спёку
І ад смагі ў суш не млеў.
 
Той, відаць, вадой не трызніў,
Не хапаў яе у жмені –
Калі боязна рассыпаць
Нават кропельку ў траву.
 
Той не мроіў ёй – да тлуму,
І не прагнуў – да трымцення,
Калі п’еш, і ўсё, здаецца,
Не спатолішся ніяк.
 
Той, відаць, не поўз пустыняй,
Не ўсыхаў у акіяне,
Калі пахі ўсе і смакі –
У глытку пітной вады.
 
У глытку, што як дажджынка,
У глытку, што як расіна,
На лістку, бы на далоні,
Гэтак зманліва дрыжыць.
 
І ўжо ў гэтай нават кроплі –
Усе колеры вясёлкі.
Хто ж яе знаў бескалёрнай?
Божа мой, які дзівак?!
 
Хто ваду наспех пакрыўдзіў,
Хто ваду спрытна абразіў?
Хто сказаць мог так будзённа
Пра таемнасць – пра ваду?..

Веру я: і ён, сасмаглы,
Толькі ўбачыўшы расіну,
Закрычыць, бы звар’яцелы,
З дзікай радасці:
– Ва-да-а!

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра