Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Дуб і чароціна

Увага! Поўны змест

   Была вясна. Ціхі вечар. Месячык плыў у небе, свяціліся зоркі. Спакойна кацілася рака і блішчала на месяцы. На беразе стаялі тоўстыя, старыя дубы. У самым беразе, у вадзе, чуць-чуць шарасцеў чарот. Каля самога берагу, отдлек ад другіх дубоў, рос самы тоўсты. самы магучы дуб.
   Завяла чароціна з дубам гаворку.
   — Скажы мне, дубе, — пачала чароціна — чаму ты не гнешся прад бураю, і бура цябе не можа здолець? Часта, стоячы тут, бачыла я, як самыя сярдзітыя буры ўпіраліся ў цябе, як у каменную сцену. На тваёй галаве бусел звіў агромнае гняздо, а ты нават не чуеш гэтага цяжару. А я вот стаю тут ды гнуся, як жабрак. Маленькая птушачка сядзе на мяне, я не выдзержываю і гнуся да самае вады. Часам жук неўмысля вытнецца аб мяне, я ўся закалачуся, як у хваробе.
   Дык скажы ж мне, дубе, адкуль твая сіла? скажы мне, чаму я такая слабая?
   I кажа ёй дуб:
   — Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб не так трудна было бараздзіць зямлю сваім карэннем. Усім ты хочаш унаровіць, ка ўсякаму ты падыходзіш хітрасцю і змалку прывыкла ты гнуцца. А калі хто гнецца. тым ён паказвае сваю слабасць і поўнае непаважанне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхаюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на другіх. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабы. А я змалку надзеяўся толькі на свае сілы і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца усякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся, або выжываем. За тое, як хто з нас захавае сваё жыццё, тагды нікога не баімося. Праўда, і мяне можа зламаць бура і цяпер: няма на свеце такое сілы, над каторай не было б большае сілы.

Похожие статьи:

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»