Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ядвігін Ш. - Сіло

Увага!!! Поўны змест


   Ціснуў мароз; круціла мяцеліца. Паміж гумна і адрыны, дзе на гурбе стаяла сіло, абсыпанае ўвакол мякінай з канаплямі, было крыху зацішней. Забраліся сюды снягір, верабейчык і сініца.
   Снягір, важна насупырыўшы чырвоны свой валяк дый пасвістваючы, як і ўвесь свой век рабіў, стаў падбірацца да канапель.
   Дзюбануў раз, другі асцярожна, але, разласаваўшыся, апанавала яго такая прагавітасць, што узлез на самую сярэдзіну сіла ды давай малаціць, ажно пакуль пятля не заціснула яму шыі.
   – Чык-чы-рык! – усцешыўшыся, пачала здзекаваццаа над ім сініца, бо за снегіром сама баялася даступіцца да канапель.
   – Чык-чы-рык! – крычала яна, увіхаючыся каля зярнят, дый не агледзелася, як сама абедзве нагі ўплутала ў валасянку.
   – Жыў-жыў-жыў! – адазваўся верабейчык, скачучы здалёку сіла і набіваючы мякінай свой валяк. «Жыў-жыў-жыў».

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Павук

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Антон Іванавіч Лявіцкі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Бярозка - ГДЗ

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Сабачча служба

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ