Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ядвігін Ш. - Васількі

   Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!
   Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..
   У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...
   А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, – тады толькі ўспомніш, што гэта – ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...

Похожие статьи:

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Бярозка - ГДЗ

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Антон Іванавіч Лявіцкі

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Сабачча служба

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Павук

Ядвігін ШЯдвігін Ш. - Дуб-дзядуля - ГДЗ