Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Максіма Багдановіча магіла...

Максіма Багдановіча магіла...
Стаю суцішаны ад болю і тугі,
Паэта вобраз ажывае дарагі,
Дыханне вее Беларусі мілай!

І пошум ціхі нівы залацістай,
І ценькі перазвон блакітных васількоў,
Задумны гоман панаднёманскіх бароў –
Гучаць харалам вечным, урачыстым!

Ён Беларусь спяваў, ён быў ёй сыпам,
Сваю любоў і песні ёй пакінуў.
І гімн удзячная зямля яму пяе!

...Паэт, згараючы, ўсё людзям аддае,
Сваёй Радзіме і свайму народу,
І ў сэрцах нашых, ў думах ён заўсёды!
 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)

ССанет

ВВянок санетаў

Янка КупалаЯнка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...