Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Глушэц і Верабей

Няшчасце здарылася ў Вераб’я...
Ён да Глушца з бядою:
– Дапамажы! Ты, кажуць, птах з душою...
Век буду ўдзячны я!
Гняздо маё.
Растрэсла навальніца,
І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, –
Чырыкаў Верабей пра горачка сваё.
Ну, а Глушэц ківаў маўкліва дзюбай,
Маўляў: «Спакойны будзь, падсобім, любы!»
Прыйшла,
І адышла,
І зноў прыйшла вясна,
А ад Глушца – ні слыху
І ні дыху!
І што чакаць? Глухі ён, бы сцяна.

Скажу вам – абы ціха, –
Надоечы хадзіў у гарсавет,
З натуры змаляваў Глушца партрэт.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУладзімір Караткевіч

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Верабей

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Два браты-вераб’і

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Верабей

Пераказы, дыктантыГлушэц такуе