Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Сынок маленькі

Татульку, я хачу чытаць; 
Татульку, хачу свет пазнаць;
Татульку, ехаць хачу праз моры;
Татульку, пабачыць хачу горы.
Як я буду вучоным, татульку,
Куплю табе тытуну у люльку,
Куплю яшчэ кажух белы
Дый армяк суконны цэлы;
Куплю сарочку нову
Дый сашонку клянову.
Пачнеш, татульку, араць
Дый сынку спамінаць.
Матульку тож люблю,
Чырвоную хусту куплю,
Хвартушок рабенькі,
Андарак палавенькі;
ІІацерак на адзін шнурок
Купіць для цябе твой сынок.
Толькі чытаць навучыце
Дый у свет сынка пусціце.
Тагды, татулёчку,
Сівы галубочку,
Тагды і, матулька —
Рабенька зязюлька,
Куплю абяцанкі.

1906 

 

Похожие статьи:

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Прысяга над крывавымі разорамі

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Сварба

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка (Алаіза Пашкевіч)