Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цётка - Журавель і чапля

Увага!!! Поўны змест

   Жылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.
   После стала ім надта маркотна жыць, і вот уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Чапляў двор.
   – Як маешся, Чапля?
   – Здароў, Журавель.
   – Ці не пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?
   – А твае ногі доўгі, пер’е каротка; дужа ты брыдкі... Ідзі сабе, дзе быў!
   Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор.
   Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. «Дай, – кажа, – пайду да яго і перапрашу».
   Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Жураўлёў двор.
   – Здароў, Журавель!
   – Як маешся, Чапля?
   – Вазьмі мяне замуж за сябе.
   – Твая шыя доўга, і сіня, і крывая, і сама ты гарбатая; такой мне не патрэбна.
   Хаця было і стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.
   Шкода стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогаю. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху...
   Так цэлы век свой хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так на абодвух канцах балота асталіся іх хаты.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПершы вылет

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Міхаська

Максім ТанкМаксім Танк - Журавель і Чапля

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора

Пераказы, дыктантыЖабяня і Чапля