Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Кавалёў - Пацалунак ночы

   Барацьба за жыццё разгортваецца паміж хворым хлопчыкам Рыгоркам і лагерам злых сілаў у авангардзе з Хваробаю, Смерцю і Алхімікам, антыгуманныя намеры якіх быццам дапаўняюць негатыў характараў адзін аднаго, ствараючы беспрасветную перспектыву для чалавецтва.
   Выратавальнікам выступае Рыгорка – валявы, маральна непахісны і смелы. Але яго якасцей для перавагі над злымі сіламі мала. І ён разумее, што без агульных намаганняў аднадумцаў зла не адолець. Бадай, кожны крок становіцца выпрабаваннем для кожнага з герояў. Не абыходзіцца ў іх і без памылак. Так, клоўн Клаус (у мінулым навуковец – вынаходнік Машыны, якая навакольнае асяроддзе ператварае ў золата) вымушаны цаною свайго жыцця выпраўляць некаторыя старонкі біяграфіі, што прывялі да ўсеагульнай трагедыі. Рыгорка ж на практыцы прадэманстраваў, як трэба паступаць, каб не было балюча за пражыты час. Менавіта яго гуманістычная непахісная паслядоўнасць забяспечыла жыццесцвярджальную перамогу. Нельга не адзначыць і самаахвярнасць Матчынай Душы і белага пацука Санты.
   Высновай гучыць голас памерлага Клауса: "Кожны з нас аднойчы трапляе ў сітуацыю, калі трэба выбіраць: ратаваць жыццё іншага чалавека ці сваю ўласную скуру. Найчасцей мы проста не паспяваем зрабіць належнага выбару. А потым да смерці пакутуем і просім у Бога толькі аднаго: каб сітуацыя паўтарылася, і тады…"

Крыніца: Трафімчык, А. В. Беларуская дзіцячая драматургія / А. В. Трафімчык. – Мінск: Ковчег, 2012. – 127с.

 

Похожие статьи:

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў - Драўляны Рыцар

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў - Трышчан ды Іжота

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў. Стомлены д’ябал

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў - Хохлік

Сяргей КавалёўСяргей Кавалёў - Звар'яцелы Альберт, або Прароцтва шляхціца Завальні