Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Сенакос

Травы спелыя шумяць
Ідуць касцы на сенажаць.
Кожны важны, хоць і босы,
На плячах мільгаюць косы.
Склалі торбачкі, біклажкі
І ўзяліся за мянташкі.
Востраць косы на мяжы –
Пахаваліся вужы,
І ад страху жабкі
Пагублялі тапкі.
Звон стаіць ад вострых кос –
За пракосам лёг пракос.
Тут у фраках, як паслы,
Ходзяць важныя буслы.
Ад спякоты загарэлі,
Ад работы умакрэлі:
Рэжуць дзяцельнік густы,
Абкасілі тры гнязды,
Разагналі дзікіх вос,
Косы склалі пад пракос,
Накасіліся як след
І паселі на абед.
Ім прынеслі буслянят
Хлеб і цёплыя аладкі.
Пад ракітай бусел-дзед
Рэжа сала на абед,
Раздае яго дачка
Ўсім па кубку малачка.
Добра ўсе перакусілі –
Да змяркання луг скасілі.
Як адзін, назаўтра зранку
Ўсе пакінулі буслянку –
Выйшлі дружна на лугі
Ставіць копы і стагі.
Носяць сена дзед і тата,
Памагаюць бусляняты,.
А вярнуліся ў сяло,
Кажуць:
– Весела было.

1975

 

Похожие статьи:

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Чалавеку патрэбна не слава...

БиографииСяргей Грахоўскі

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Прызнанне

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Мама

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Стары млын