Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Восень

Ціха – ажно закладвае вушы.
Дзюбай забінтаванай –

адбіў за лета –

Грукае дзяцел у азалелы ствол.
Сосен пявучых

ні ўвечар, ні рана

Не ўчуеш наўкол.
На дол

сыплецца толькі ігліца,

Быццам

бурая поўсць з мядзведзя.

Ледзьве

шэпчуць сасна з сасною

(Яны зазвіняць вясною!).
Крадзецца золь напрасткі

да ракі,

Бач ты,

паўзе каля самай!

Летам полю

звінець каласамі!

А покуль замоўкла ўсё...

 

Похожие статьи:

Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень

Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень

Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень

В → Восеньскія песні