Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раіса Баравікова - Мне сёння прыснілася хата...

Мне сёння прыснілася хата...
У ёй мы калісьці жылі!
Вясною там бэзу багата,
Звіняць над лугамі чмялі.
Праз сон я ў маленства глядзела,
Ў туманны, сівы вербалоз,
Я зноў святкавала нядзелю
Ў зацішку знаёмых бяроз!
Шумелі за хатаю сосны,
І стукалі промні ў акно,
Малою на ўзмежачак росны
Спяшалася слаць палатно.
За вокнамі стукалі колы,
Зарою палаў далягляд,
І плакала я, бо ніколі
Туды не вярнуся назад.

1974

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПросім у хату, госцейкі нашы!

Уладзіслаў СыракомляУладзіслаў Сыракомля - Пра маю старую хатку

Пераказы, дыктантыНашы хаты

Пераказы, дыктантыЛюдчына хата

Пераказы, дыктантыХаты беларусаў