Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніл Гілевіч - У завіруху

– Што за холад на двары! –
кажа Сцёпку дзед стары. –
Лепш зусім не піць, не есці,
толькі б з хаты, брат, не лезці!..

Раптам – стук у сенцах клямка.
На парозе – сябар Янка.
Сам маленькі, нібы кнопка.
– Ты чаго? – спытаўся Сцёпка.

– Сходзім, Сцёпачка, на ферму.
Паглядзім трусоў, праверым,
можа, з раніцы яны
і не кормлены ані?

Раз умелі слова даць,
Дык жа трэба даглядаць…

Хлопцы выскачылі з хаты –
вецер пылам снегавым
сыпануў у твары ім.
Навакол віхрыў заўзята,
слаўся, рваўся белы дым.

То прамчыцца ўдаль са свістам,
то закружыцца і ўверх
шугане віхор імглісты,
то падхопіць з гурбы снег.

– Вось і ферма! – крыкнуў Янка.
Хлопцам стала весялей.
Каля фермы бразгаў клямкай
сам загадчык Панцялей.

Хлопцы дзеда прывіталі,
той здзівіўся хлапчукам:
– Гэткай сцюжаю дапялі,
значыць, моцна рупіць вам.

Я і то прыйшоў ледзь з духам, –
у здзіўленні кажа дзед…
А ў полі завіруха
засцілала белы свет.

 

Похожие статьи:

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Галоўны дворнік

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Зімовы сум

Пераказы, дыктантыБура

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Завіруха

Алесь ГарунАлесь Гарун - Завіруха