Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Кавыль - Яшчэ снягоў не выкіпела пена...

Яшчэ снягоў не выкіпела пена,
Вятры ільдзінак зорных не змялі,
А ўжо бруіцца па бярэзін венах
Прыглушаная музыка зямлі.

Шпурнуўшы ў сінь праменне-камертоны,
Гарыць агнём няўрымсным дырыжор.
Яшчэ часіна – пяруноў трамбоны
Удараць марш вясновы з рэ-мажор.

Лясы спрасоння зашумяць: “Дзе лісце?”
Зямля нап’ецца сонца і вады.
Паймчацца рэчкі ў эстафэтны высціг,
У белай радасці закружацца сады...

19. II. 1963

 

Похожие статьи:

БиографииМіхась Кавыль

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Сібір

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Санет

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Просьба

Міхась КавыльЖыццёвы і творчы шлях Міхася Кавыля